Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

КРАЯЗНАЎСТВА, МІКРАГІСТОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПАЎСЯДЗЁННАСЦІ БЕЛАРУСКА-ЛАТВІЙСКАГА ПАМЕЖЖА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ

Гісторыя беларускалатыскіх, крывіцка-балцкіх узаемаадносін сягае ў дагістарычныя часы. Яна пакінула шматлікія археалагічныя памяткі ў выглядзе курганоў ды гарадзішчаў, уразліва праявілася ў тапонімах і гідронімах, увекавечана запазычанымі ў суседзяў элементамі ў мове, этнаграфіі і культуры.

Гісторыя Полацкай зямлі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай не заплямлена варожымі дзеямі супраць суседзяў балцкай крыві на ўсіх этапах нараджэння, умацавання і росквіту іх дзяржаўнасці, яна, наадварот, поўніцца прыкладамі ўзаемадапамогі ў цяжкія перыяды сумеснага змагання з агульнымі ворагамі, што дазваляе прызнаць і ўхваліць напрамак навуковых даследаванняў гэтых адносін пад брэндам дзейснага праекта “Латышы і беларусы: разам праз стагоддзі”.

Мне як нараджэнцу і жыхару названага памежжа агульная карціна і асобныя праявы суседскіх стасункаў двух народаў  бачныя “знутры”  на працягу пасляваеннага часу.

У сваім вясковым дзяцінстве мы не чулі такіх мудрагелістых слоў, як пралетарскі інтэрнацыяналізм; ведаю, што на гэтым паняцці не зацыкліваліся мужыкі ды кабеты як у нашай Пятроўшчыне, так і ў латыскім Ворзаве, што ані не замінала ладзіць іх жыхарам  узаемапаважлівыя і ўзаемавыгадныя стасункі.

Усе памежныя вёскі Асвейшчыны пасля вайны паўставалі на папялішчах. І амаль усе іх уцалелыя жыхары прыйшлі адбудоўваць жыццё з Латвіі, дзе яны год–два пасля вызвалення жылі на хутарах і фермах, зарабляючы “стартавы капітал” у выглядзе цяслярскага і сталярнага інструменту, калаўротаў,  збожжа на першую сяўбу; тойсёй прыводзіў адтуль цялушку, авечку, шмат хто – курыцу, пеўня, ката ды сабаку. Вопраткай ды абуткам як работнікаў, так і іх дзяцей латыскія гаспадары надзялялі “ад добрай душы”.

Будзённае і святочнае жыццё нашай вёскі было цясней звязана шматлікімі повязямі з латыскімі Ворзавам, Сункавам, Міснікавам, чым з беларускімі залеснымі паселішчамі. Нашы мацяркі і дзяўчаты хадзілі да латышак снаваць кросны, беручы ў тых цікавыя ўзоры ткацтва, абменьваліся з імі сваімі матывамі. Узаемаабмен выяўляўся ў шматлікіх дробязях побыту: у фасонах вопраткі і прычосак, у рэцэптах броварства, у кветкавым аздабленні палісаднікаў і інш. Фрэнчы і галіфэ, кажухі і паўшубкі, боты і туфлі шыліся ў латыскіх Тукішах; плацці, кашулі ды кофты шыла запрошаная з нашага Зашчырына Франя; ісподкі, панчохі, швэдары вязалі самастойна на свой густ.

Калі ў нас узяліся за аднаўленне цэнтральных паселішчаў і калгасаў, з Латвіі (мо, па прынцыпу “пралетарскага інтэрнацыяналізму”) пачалі завозіць цэглу, шкло і цэмент, плугі і бароны, прыгналі статкі кароў. Трафейныя пярэстыя нямецкія рагулі неяк не прыжыліся, пастушкі іх абзывалі “гітлерамі” і нядобра да іх ставіліся. З часам у раёне склаліся статкі бурай латвійскай пароды. На адну Буроньку меліся дзве Лаймы, Аўсмы, Гіта, Бруна і іншыя носьбіткі латыскіх мянушак, звыклымі сталі і Эрта, Гаўя, Зэнта між коней. Пра “латыскасць” авечак сведчылі знешнія прыкметы: вялікія і даўгахвостыя бялянкі называліся зэлькамі, былі ў статку і латыскія цёмнагаловыя.

З першымі калгаснымі ўраджаямі паўстала і праблема іх уборкі. У нашай памежнай вёсачцы яна зноўтакі вырашалася пасуседску. Хутка грукат цапоў замяніўся гулам ды вухканнем коннай малатарні, якую прыцягвалі з Латвіі. Працаваць даводзілася ўначы, бо ўдзень суседзі малацілі сваё па хутарах.

Недзе ў 1947м  зза мяжы пачуліся галашэнні – і да суседзяў прыйшлі калгасы. Рызыкуючы, нашы вяскоўцы бралі ў свае хлявы на час абагульнення латгальскіх гаспадарак хто парася, хто цяля з латыскага боку, стараючыся не пакідаць слядоўкапыткоў праз памежную Акціцу, абмінаючы брады ды масткі. Гэткі  прыём па ўтойванні “лішняй” скаціны выкарыстоўваўся і падчас перапісу ды “кантрактацыі” цялят на нашым баку, толькі слядкікапыткі вялі ў іншы бок.

Залечваліся раны вайны, у падвешаных да маціц люльках загукалі немаўляты, моладзь пачала наладжваць вячоркі. На першую нашы дзяўчаты ў суправаджэнні хлапчукоўпадшыванцаў пайшлі ў былы кардон у Ворзава. З той першай вячоркі мы рэгулярна пераймалі ў латыскіх хлопцаў не толькі ўзоры “шляхетных” паводзін, але і самі танцы. “Судмаліняс” яшчэ добрыя чвэрць стагоддзя мы ахвотна танцавалі і ў сваіх хатах, калі падраслі нашыя музыкантысамавукі; потым гэты танец ішоў за свайго і ў новых клубах у Мотужах, Савейках, Сенькаве. Латыскія ж кавалеры, якія напачатку сумесных скокаў не маглі спаборнічаць з нашымі ў польцы, з часам набылі неабходную для яе жарснасць. Не перанялі нашы хлопцы ў латышоў толькі прычоскі: латыскія пуйшы зачэсвалі напамаджаныя валасы назад пад жаночы грабянец, а нам зачэсваць было няма чаго, хавалі пад кепкі фрызуры “пад барана”.

Як бы цяжка ні працавалася, люд цягнуўся да прыемных узаемін.  Разпораз вячоркі  замянялі вяселлі, хрэсьбіны, а потым і “балы”.  Яны гуляліся з танцамі, спевамі ды сталамі  – сумеснымі, як у беларусаў, так і ў латышоў. Нам  было цікава назіраць за імі, бо на гэтых “балах” можна было ўбачыць здаўнелыя танцы: мазурку, суботу, нешта латыскае, – а таксама пачуць розныя спевы. Да нашых гульняў з латыскімі моўнымі фрагментамі дадаліся цэлыя куплеты песень, напрыклад “Tik pіе Gaujas” – своеасаблівы гімн латышоў.

Асабліва шырока гулялася Купалле – Ліго. Янісы ды Яны былі пажаданымі гасцямі ў любой хаце як за Акціцай, так і на нашым баку. Эпіцэнтр святкавання быў у той хаце, дзе Ян і Яніс вырашалі пагуляць разам. Іх усаджвалі побач за стол, надзявалі на галовы дубовыя вянкі і пачыналі застолле. У моладзі і дзяцей было шмат сваіх клопатаў каля рэчкі, каля вогнішча ды ў росных лугах аж да таго часу, пакуль заграе сонца, таму, нажаль, з усяго спеўнага лігокупальскага збору ў памяці толькі і ўсплывае “Лейгоо – Лейгоо!” (латг.). Зараз я мог бы тоесёе дадаць з латыскіх дайнаў, але не буду займацца плагіятам, ды і запомнілася, зноў жа, не надта літаратурнае, чым дужа багаты латыскі фальклёр.

Разглядаючы тэму паўсядзённасці беларускалатыскага памежжа, нельга абысці ўвагай рэлігійны аспект. Ва ўмовах фактычна ўзаконенага бязбожжа беларусы былі прымусам адлучаныя ад магчымасці спавядаць свае душы перад Богам. Да смерці не забуду тое змешанае пачуццё крыўды, прыніжэння і жалю да матулі і іншых вясковых жанок, калі на святочныя Траецкія спевы ў светлай хаце на краі вёскі ўварваўся з пугаю ў руцэ старшыня сельсавета і з мацюкамі пагнаў усіх растрасаць гной на калгасным полі.

Ратавала нашыя душы магчымасць хадзіць у бліжнія (кожны за 17 км) латыскія касцёлы – у Асуна, Пустыню, Берасні або Палішчына (Шкяўнэ). Нашы змучаныя працай матулі , раней звычайнага справіўшыся ў хлявах ды ля печы, ураз маладзелі і, перахрысціўшыся, вялі нашу басаногую, з бацінкамі цераз плячо, гурму ў адзін з гэтых храмаў, дзе мы далучаліся да высокага і вечнага і, пабыўшы ў споведзі, адбыўшы Імшу і нават Нешпар, вярталіся дадому акрыленыя, чыстыя і шчаслівыя. Мы больш любілі хадзіць у Пустыню колішняга Дрысенскага павета, бо там маліліся папольску, ды і дарога то ішла, перасякаючы рэчкі,  лесам, то мякка вілася каля азярын ды ўзгоркаў. Па-латгальску і палатыску мы таксама ведалі асноўныя малітвы ды спевы.

Зараз з вышыні гадоў магу сцвярджаць, што магчымасць выхоўваць дзяцей у лучнасці з Богам стакроць павышае шанц вырасціць іх годнымі людзьмі. З дзевяці двароў нашай вёсачкі выйшлі ў людзі каля трох дзясяткаў дзяцей – і ніводзін не спіўся, не трапіў у турму, не стаў злачынцам. Вёска З., дзе касцёлы былі бліжэй, але бліжэй было і начальства, што паспяхова кіравала масавай свядомасцю, адлучаючы моладзь ад Бога, мае на сваім рахунку тузін забойстваў і самазабойстваў, турэмных зняволенняў і нераскрытых злачынстваў.

Жыццё ва ўмовах памежжа, узаемапавага і давер, узаемная цікавасць паміж суседзямі выручала ў розных абставінах. Калі ў Пятроўшчыне, а пасля і ў Зашчырыне засталося мала дзяцей школьнага ўзросту, яны пайшлі ў бліжнія латыскія сямігодкі – у Апалі і ў Парэчча. Латыскую мову нашы дзеці вывучалі са смакам, нібы гуляючы, і зараз ужо ссівелымі дзецюкамі могуць выдаць вывучаны шасцю дзесяцігоддзямі таму вершык:

Es pa priekšu, suns pa priekšu,

Zaķis pa priekšu, krūmos iekšā –

Spurkš!

Не было праблем і ў шматдзетнай сям’і Лаўрыновічаў з латыскага Ворзава, якія пераехалі ў Сар’ю і чые дзеці працягвалі  навучанне ў нашай школе.

Светапоглядная, ментальная і пэўная моўная падрыхтаванасць паспрыялі ў выбары месца набыцця вышэйшай адукацыі. Маёй першай вышэйшай вучэльняй стаў фізмат Даўгаўпілскага педінстытута. “Едзь, дзетка, у Дзвінск, – параіла маці. – Усё там уладкавана, і аўтобус блізка да нас пад’язджае.” Выявілася, што акрамя агульнай уладкаванасці ў Дзвінску чакала яшчэ адна прыеміна: там набывалі адукацыю шматлікія беларусы. Яны прыязджалі сюды з Друі і Мёраў, Пастаў і Германавічаў, Шаркаўшчыны, Казянаў і Лужкоў, Асвеі і Дрысы, асабліва шмат з Браслава – ва ўсе гэтыя мясціны курсіравалі аўтобусы“пазікі” Даўгаўпілскага аўтапарка.

У ДПІ мы пяць год вывучалі латыскую мову, здавалі экзамены. У выніку я, напрыклад, мог чытаць раман палатыску, спрабаваў складаць вершы.  Нават тыя з нашых, у каго адсутнічаў талент да чужых моў, ставіліся да справы адказна. У хуткім часе мы ўжо ведалі латыскую лепш, чым тамтэйшыя рускія. Нас непрыемна ўразілі расказы такіх аднакурснікаў пра тое, як яны канфліктавалі з латыскімі аднагодкамі ў сумесных школах. Адчувалася пагардлівае стаўленне карэнных рускіх да тытульнага этнаса Латвіі. У нас такіх праблем не было. Як у інстытуце, так і пасля, падчас службы разам з латышамі ў арміі, між намі панавалі добрыя таварыскія, а то і сяброўскія адносіны.

Гэтыя адносіны, падтрыманыя і па афіцыйных каналах, выліліся ў 1970х гг. у змястоўныя сумесныя моладзевыя мерапрыемствы. На Верхнядзвіншчыне мо з дзясятак гадоў запар праводзіліся “інтэрзлёты”, у якіх удзельнічалі па дзесяць адборных каманд з нашага, латыскага і расійскага боку. Моладзевы прыклад быў падхоплены нават на больш выокім узроўні – на Кургане Дружбы пачалі ладзіцца “інтэрзлёты” суседніх райкамаў партыі.

Цудоўныя рэкрэацыйныя магчымасці памежжа выкарыстоўваліся ў актыўным засваенні воднага маршрута 2й катэгорыі складанасці з латвійскай турбазы “Эзэрніекі” да Браслава. З часам ён дапоўніўся самадзейнымі варыянтамі сумесных водных паходаў па Асуніцы і Сар’янцы з Дагды і Рунданаў да Верхнядзвінска, па латыскіх Дубне і Гаўі; ужо на пераломе часу быў асвоены маршрут на плытах па Дзвіне ад нашых Балінаў да старога Дынабурга. Штуршок да засваення байдарак нам далі менавіта латыскія сябры.

Не пасіўнічалі і турыстыпешаходнікі, веласіпедысты, лыжнікі. Школьнікі ладзілі цікавае падарожжа “За тры дні па трох рэспубліках” вакол Кургана Дружбы. У моцныя маразы быў здзейснены экстрэмальны лыжны зорны паход з фінішам на Кургане, дзе тады існавала гасцініца.

Пасля ўсталявання сучасных дзяржаўных межаў неафіцыйныя зносіны паміж суседзямі відавочна скараціліся, а разам з адтокам насельніцтва з абодвух бакоў сцішыўся і ўзаемаўплыў этнасаў у побытавай і этнакультурнай сферах. Пагранічча абязлюдзела, тамсям яшчэ жывуць тыя, хто ведае хаця б асобныя латыскія моўныя фрагменты, пакажа перанятыя ўзоры ткацтва ці ўспомніць, як танцуюць судмаліняс. Тыя афіцыйныя кантакты і сумесныя акцыі, пра якія паведамляе прэса, не могуць замяніць былой паўсядзённай лучнасці этнасаў з іх глыбінным узаемаабагачэннем. Праекты тыпу “БеллаДвіна” і інш. больш прыкметна праяўляюцца ў сустрэчах функцыянераў, выпусках альбомаў ды бюлетэняў, радзей – у турысцкіх злётах, за выключэннем хіба моладзевага лагера “Бе – La – Русь”. Пры ўсёй прадстаўнічасці афіцыйных сустрэч іх плён у практычным ажыццяўленні цікавых ідэй не назавеш багатым. Мне як турысту са стажам недаспадобы абыякавасць бакоў да пытання аб рэанімацыі колішняга ўнікальнага байдарачнага маршрута “Эзэрніекі – Браслаўскія азёры”. Ён скукожыўся да адрэзка ад Зашчырына да Лявонпаля працягласцю ў нейкіх 45 кіламетраў, страціўшы для нас вельмі цікавую латыскую частку. Ужо сёлета дзеля кароткай “прабежкі” па Сар’янцы і трохі па Дзвіне дабіраліся да нас двойчы турысты з Мінска, прыязджалі глыбачане і віцябчане. Няўжо вырашыць пытанне аб трансгранічным водным маршруце так складана? Ці нельга вывучыць, як вырашалася пытанне з вяртаннем у турысцкую сферу Аўгустоўскага канала?

І зусім незразумела, чаму ў ніводнай беларускай школе не вывучаецца латыская мова. Вывучаем нямецкую, ангельскую, іспанскую, кітайскую. А мне падаецца, у Бігосаўскай СШ было б разумна арганізаваць вывучэнне латыскай. Тут жа рукой падаць да пагранічнага перахода, за якім – суседка Латвія.

Цешыць аднак, што беларускалатыскія стасункі выйшлі на больш высокі палітычны і інтэлектуальны ўзровень. У нашым памежжы гэта праяўляецца ў сяброўстве і актыўным супрацоўніцтве мясцовых краязнаўцаў з аўтарытэтнымі навукоўцамі Латвійскай акадэміі культуры – акадэмікамі Янінай Курсітэ і Юрысам Уртанам, краслаўскім краязнаўцам Віктарам Калнішам.  Як знак  удзячнасці і дапаможнік у вывучэнні мясцовай археалогіі і этнаграфіі мы атрымалі ад паважаных навукоўцаў кнігі “Нарысы пра латыскія гарадзішчы” Ю. Уртана на латыскай мове і “Вяселлі ў Латгаліі” Я. Курсітэ – на латгальскай. У музейным карыстанні ёсць латыскарускі і рускалатыскі слоўнікі, розныя альбомы, буклеты, картаграфічны матэрыял, якія дапамагаюць бліжэй пазнаць сучасную Латвію. Электронная пошта час ад часу прыносіць паэтычныя творы нашых суседзяў, якія спакушаюць да перакладу на беларускую. Пераклады з латыскай у маім аўтарстве друкаваліся на старонках нашай раённай газеты, а песня “Ой, сівы конь бяжыць” разышлася немалым тыражом у зборніку “Бяроза над затокай” на некалькіх мовах, у тым ліку, вядома ж, і на латыскай.

Старонкі сумеснай гісторыі беларусаў і латышоў памежжа ўвайшлі ў навуковапапулярнае выданне “Пуцявінамі роднага краю. Прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны”, яны ўключаны і ў экспазіцыі музеяў у Верхнядзвінску і Краславе.  Руплівец літаратурнай нівы і даследчык гісторыі Падзвіння і Асвейшчыны, ганаровы грамадзянін Асвеі, беларускі пісьменнік Сяргей Панізьнік за ўнёскі ў справу даследавання беларускалатыскіх стасункаў і іх умацавання ў бягучым часе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Латвіі – ордэнам Трох Зорак.

Латышы і беларусы разам праз вякі.

 

Бубала А.Ф.

ст. навуковы супрацоўнік

Верхнядзвінскага раённага  гісторыка-краязнаўчага музея,

ТБМ.

 

 

1
Оставить комментарий

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Сяргей Панізьнік Recent comment authors
  Subscribe  
newest oldest most voted
Notify of
Сяргей Панізьнік
Guest
Сяргей Панізьнік

Paldies! Дзякую! Твор сабрыса Антона–наўда-багацце. Аўсэкліс-дзяньніца на памежжы… Бігосава–весьніцы ў Латгале!