Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru Как правильно варикоз лечить

Конкурс чытальнікаў:”Зямля талентаў” праходзіць ў Верхнядзвінскім раёне.

Раённы Цэнтр культуры   і народнай  творчасці абвясціў аб правядзенні раённага конкурсу чытальнікаў «Зямля талентаў», які прысвячаецца Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашыстскімі захопнікамі.

Конкурс праводзіцца на беларускай мове, а ў конкурснай праграме прадстаўляюцца творы класікаў беларускай паэзіі і прозы, а таксама творы сучасных і мясцовых паэтаў.

Правядзенне конкурсу ставіць мэтай: прапаганду і папулярызацыю нацыянальнай творчай спадчыны, стымуляванне цікавасці насельніцтва да творчасці.

Адной з важнейшых задачаў арганізатары конкурсу бачаць ў падтрымцы цікавасці да літаратурнай гісторыі беларусаў, а таксама выяўленне лепшых чытальнікаў сярод 4 узроставых груп:

– «дзіцячая катэгорыя» – ад 5 гадоў да 14 гадоў;

– «юнацкая катэгорыя» – ад 14 гадоў да 18 гадоў;

– «моладзевая катэгорыя» – ад 18 гадоў да 31 года;

– «дарослая катэгорыя» – ад 31 года.

Па ўмовах  правядзення конкурсу, з улікам пандэмічнай сітуацыі,  ён  праходзіць у онлайн-фармаце з 6 па 22 мая 2020 года. Учора журы “адгледзела” прадстаўленыя відэасюжэты і з ўчарашняга дня пачалося галасаванне у групе “Вернядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”: https://vk.com/club137825826

Пры праглядзе конкурсных работ і вызначэнні адзнак, журы і онлайн гледачы  ўлічваюць:

– веданне тэксту твора на памяць;

– акцёрскае майстэрства выканаўцы, культура сцэнічнай мовы;

– выкарыстанне невербальных сродкаў выразнасці,

– музычнае афармленне нумара;

– узровень эмацыянальнага ўздзеяння на гледачоў.

Адзначаецца праца над знешнім выглядам, выкарыстанне рэквізіту і прыёмаў тэатралізацыі.

Вынікі конкурсу будуць падведзены апасля 20 мая з улікам меркавання журы і “падабаек” гледачоў.

Пераможцы раённага конкурсу чытачоў “Зямля талентаў” узнагароджваюцца дыпломамі 1, 2 і 3-яй ступені ў кожнай узроставай катэгорыі.

Раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы, абласное ГА “Самакіраванне і грамадства” выступілі ў ліку саўдзельнікаў конкурсу,   вызначаныя задачы якога ў прыарытэце нашай агульнай  працы.

 

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ЎДЗЕЛУ!

Валянціна Болбат

ІРЦ”Рубон”, Верхнядзвінск

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of