Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Канцэрт Кацярыны Ваданосавай адбыўся ў Глыбокім .

На ім, як сказала спявачка, выступіла жаночая частка Fantasy Orchestra. Разам з ёй у Глыбокае прыехала цымбалістка Ганна Лепяшкевіч. Яна не толькі акампанавала Кацярыне, але і распавяла прысутным пра цымбалы і запатрабаванасць гэтага інструмента ў краіне.

Кацярына Ваданосава для глыбачанаў праспявала песні з альбома “Стрэчанне” ды іншыя, напісаныя на свае вершы і вершы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча. А таксама прачытала некалькі вершаў і адказала на пытанні прысутных. Паводле Кацярыны Ваданосавай, на творчасць яе натхняе рух і любоў: – Безумоўна, пачуццё закаханасці вельмі ўплывае на творчасць, асабліва калі гэта няшчасная закаханасць.

Любоўю можна напоўніць усё, што заўгодна. Гэта неабавязкова любоў да канкрэтнага чалавека, гэта можа быць любоў да прыроды, любоў да дзяцей. У гэтым плане вось гэтай самай любові абсалютна хапае, каб пісаць песні і вершы ці проста думаць, разважаць.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Кацярына Ваданосава – спявачка, паэтка і тэлевядоўца. Спявала ў некалькіх музычных праектах, выступала сольна, удзельнічала ў праекце “НеРасстраляная паэзія”. У яе творчасці пераплятаюцца беларуская народная культура, рок, поп, бардаўская песня ды музыка часоў Сярэднявечча. Таксама Кацярына з’яўляецца рэканструктарам старажытнага пераплёту кніг, мэблі і адзення. Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/kantsert-katsyaryny-vadanosavaj-adbyus/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of