Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускага народнага фронту правялі завяршальны перадвыбарчы пікет

Заўважнай адзнакай масавага мератрыемства стала пэўнае падвышэньне ўвагі выбарцаў да дэмакратычных кандыдатаў напярэдадні нядзельных выбараў у мясцовыя саветы.

Людзі падыходзілі да пляншэту з біяграфічнымі зьвесткамі пра кандыдатаў у дэпутаты Аляксея Гаўруцікава, Хрыстафора Жаляпава, Аляксандара Ільінца, Ўладзімера Сіманковіча, цікавіліся і адыходзілі. Тых, хто задаваў пытаньні ці імкнуўся высьветліць нешта больш падрабязна было няшмат. Склалася ўражаньне, што ўсе ўжо ведаюць за каго прагаласуюць, а падыходзяць толькі тыя, хто хоча ўзгадаць ці запомніць прозьвішча кандыдата, за якога ўрэшце і аддадуць свой голас.DSCN8999

Аляксей Гаўруцікаў распавёў, што пасьля апублікаваньня ягонага радыёвыступу ў газеце «Віцьбічы» разам з нумарам асабістага тэлефону, некалькі чалавек ужо зьвярнуліся да яго з рознымі пытаньнямі. Сярод грамадзянаў былі і тыя, што выказалі жаданьне ўступіць у шэрагі БНФ.

DSCN9003

Распавёў спадар Гаўруцікаў яшчэ і пра тое, што 12 лютага ён зьвярнуўся ў Віцебскую гарадзкую выбарчую камісію з заявай пра парушэньне выбарчага заканадаўства кандыдатамі ў дэпутаты Уладзімерам Бялевічам, Натальляй Кульценка, Русланам Прыймаком і Станіславам Цітовічам. Дэмакратычны кандыдат у дэпутаты запатрабаваў ад камісіі разгледзець факт перавышэньня названымі кандыдатамі ў Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў памеру выбарчага фонду. Справа ў тым, што кошт надрукаванага выбарчага матэрыялу каштаваў 11 базавых адзінак, у той час як памер выбарчага фонду кожнага з кандыдатаў складаў 10 базавых адзінак.

DSCN8997

Ніякага пакараньня за парушэньне прынцыпу роўнасьці прыўладныя кандыдаты не панесьлі, у той час, як за яшчэ менш значныя парушэньні дэмакратычных кандыдатаў наўпрост здымаюць з выбарчай гонкі.

18 лютага вынікі выбараў стануць вядомыя, але разьлічваць на тое, што сябры дэмакратычных партый, якія балатуюцца ў саветы, пры такой роўнасьці кандыдатаў перад законам, стануць дэпутатамі мясцовых саветаў пакуль не выпадае.

Якаў Дрозд.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of