Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Каб ушанаваць памяць вялікага чалавека да помніка Уладзімера Караткевіча 26 лістапада прыйшлі грамадскія і партыйныя актывісты г. Віцебска

26 лістапада споўнілася 89 год з Дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, паэта Уладзіміра Караткевіча, аўтара такіх выбітных твораў як ,,Каласы пад сярпом тваіім . ,,Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, ,,Званы Віцебска”, ,,Кастусь Каліноўскі”. 

 

 

Уладзімір Караткевіч з’явіўся сапраўдным беларускім прарокам калі казаў што нягледзячы на тое што расійская арда знішчыла дзяржаву ВКЛ прыйдзе час калі беларускі народ і дзяржава адродзіцца. Вось заключныя словы з трагедыі Кастусь Каліноўскі : Што бачу я ўдалечыні? Пажары,Паўстанні,сечы,зарыва,нашэсці. Меч ворага амаль ля сэрца пройдзе,Ты будзеш паміраць. Ды толькі ведай, Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ… І сапраўды ягоныя прарочыя словы збыліся, Беларуская дзяржава скінула расійскае ярмо і адрадзілася ў 1991 годзе і зараз нельга дапусціць каб ізноў расійскія імперыялісты захапілі нашу краіну, трэба бараніць Незалежнасць усімі магчымымі сродкамі! Каб ушанаваць памяць вялікага чалавека да помнка Уладзімера Караткевіча сёння прыйшлі сябры розных палітычных партый г. Віцебска, прагучалі цёплыя пранікнёныя словы , былі ўскладзеныя кветкі, Кастусь Смолікаў прачытаў некалькі вершаў У. Караткевіча. Вельмі прыкра і незразумела тое , што віцебскія улады ніяк не ўшаноўваюць памяць цудоўнага беларускага песьняра Свабоды, ні сёння ні ў іншыя гады мы не бачылі каб хто-небудзь з чыноўнікаў прыйшоў аддаць даніну павагі У.Караткевічу. Выкладаю некалькі фота і відэо з мерапрыемства ,што адбылося сёння каля помніка Уладзіміру Караткевічу.

Gepostet von Yan Dziarzhautsau am Dienstag, 26. November 2019

Крыніца: Ян Дзяржауцаў  facebook.com/profile.php

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of