Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Зялёны летнік 2019 (у Пастаўскім раёне, Беларусь)

 

Зялёны летнік 2019 адбудзецца 1-4 жніўня ў Пастаўскім раёне на маляўнічым хутары каля возера Балдук. Будзе забяспечаны паезд з Мінска і назад. Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, адбор будзе праводзіцца на аснове формы заявы: запоўніце яе анлайн да 15-га ліпеня 2019.

Большая частка ўдзельнікаўі ўдзельніц — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Калі вы не ўпісваецеся ў гэтыя рамкі, але велімі матываваныя — не саромейцеся запоўніць анкету, арганізатары будуць гатовыя абмяркоўваць выключэнні.

Гэты летнік для вас калі:

  • Вам не ўсё адно, што адбываецца вакол, і вы спрабуеце змяняць свет да лепшага.
  • Вы актыўныя і маеце вопыт удзельніцтва ці працавалі ў грамадзянскіх ініцыятывах ці іншых арганізацыях, або вельмі жадаеце паспрабаваць сабе ў гэтым накірунку.
  • Вас натхняюць і чапляюць: экалогія, устойлівае развіццё, сацыяльная справядлівасць, правы меншасцяў, фемінізм, захаванне міра, нягвалт.
  • Вас не палохае слова “палітычнае”, ці вы гатовыя разбірацца са сваім стаўленнем да яго.
  • Вы адкрыты да развіцця і новага досведу, гатовы пашыраць свой светапогляд і сферы чыннасці.

Крыніца: greensummercamp.tilda.ws

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of