Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Зорка Венера ўзышла над Глыбоцкай зямлёю

«Зорка Венера ўзышла над зямлёю» – мастацкі пленэр на чале з Алесем Пушкіным адбыўся на Глыбоччыне. У ім удзельнічалі 8 мастакоў, якія напісалі за тыдзень 24 карціны. Тры з іх яны падаравалі гасцінным гаспадарам аграсядзібы «Сястра Зямлі» Венеры Азізавай і Алегу Зізетку, якія прымалі іх у сябе, і адну карціну – натуршчыцы Ганне Шпакавай.

Паводле Венеры Азізавай, асноўная ідэя іх пражывання на сваёй сядзібе на Глыбоччыне – сабраць як мага больш вакол сябе творчых людзей: – Гэта неверагодны вопыт зносін, які нас усіх узбагаціў. І кожны дзень назіраць за тым, як мастакі пішуць, – гэта быў вялікі прывілей для нас. Кожны мастак мае права на свой голас. Напрыклад, размаўляючы з чалавекам, можна дзяліцца эмоцыямі: пасварыцца, пакрыўдзіцца і знервавацца, а гледзячы на карціны кожны прыдумляе сваю гісторыю. І мне гэта вельмі падабаецца. Мастакі ў сваіх працах раскрылі тэмы кахання, космасу, прыроды ды іншыя. Як кажа мастак Алесь Пушкін, на пленэр ён запрасіў маладых мастакоў, у асноўным былых навучэнцаў Глебаўскай мастацкай вучэльні. – Я люблю, калі прыязджаюць маладыя, барадатыя, адвязаныя хлопцы і дзяўчаты.

Вы паглядзіце, якія ў нас мастакі! Звычайна мастакі збіраюцца і пішуць пейзажы або партрэты якіх-небудзь вядомых людзей, а ў нас пленэр унікальны – ён прысвечаны мужчыне, жанчыне і каханню. І гэтая ідэя павінна адлюстравацца ў нейкай форме на палатне. Думаю, што ўсе мастакі яе напісалі. Падчас пленэру мастакі ладзілі прэзентацыі сваёй творчасці, прагляд кінафільмаў, стваралі арт-аб’ект, а напрыканцы адбыўся вернісаж.

На імпрэзу былі запрошаныя літаратары, журналісты, сябры, грамадскія актывісты Глыбоччыны і Віцебскай вобласці. Перад прысутнымі выступілі музыка Піт Паўлаў і яго жонка Алеся Шагун. Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/zorka-venera-uzyshla-nad-glybotskaj-zyam/?fbclid=IwAR0B4kCpxr0gVEn1Y1dGKbpElaoX4qOuPYOasA6gF43syVu-4FDgn2zi_HY

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of