Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Землякі ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча

Глыбоцкія і шаркоўшчынскія актывісты ўшанавалі памяць беларускага мастака, этнографа і фалькларыста Язэпа Драздовіча.Яны сабраліся на магіле вядомага земляка ў вёсцы Малыя Давыдкі Глыбоцкага раёна, усклалі кветкі і ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі мастака.

Як кажа заснавальніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак, мы ніколі не забудзем нашага земляка. І хоць у невялікай колькасці, але кожны год будзем наведваць яго магілу ў кастрычніку, у час яго нараджэння. – Мы ведаем, колькі ён зрабіў для нас, для Беларусі. Я ўпэўнена, што нашыя нашчадкі будуць яго памятаць. Знаходзяцца новыя вуліцы, якія носяць імя Язэпа Драздовіча. У Маскве выйшла кніга „100 лепшых мастакоў свету”, дзе Беларусь прадстаўлена толькі імёнамі Марка Шагала і Язэпа Драздовіча. Вось гэта вынік нашай працы. Я не скажу, што толькі мы, Цэнтр Язэпа Драздовіча, гэта зрабіў, мы рабілі супольную працу разам з журналістамі, навукоўцамі і мастакамі.

Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 129 год таму ў вёсцы Пунькі Глыбоцкага раёна. Пражыў 65 год і памёр у падсвільскай бальніцы ад раку ў адзіноце і галечы. Пакінуў пасля сябе шмат карцін і маляванак, якія пісаў мясцовым жыхарам за “кавалак хлеба”.

drazdovich-6

drazdovich-7drazdovich-9drazdovich-10

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/zemlyaki-ushanavali-pamyats-yazepa-drazd/

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of