Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

«Застанецца вечна». Віцябляне павіншавалі з народзінамі Ўладзімера Караткевіча

Каля помніка Караткевічу ў ВіцебскуКаля помніка Караткевічу ў Віцебску

26 лістапада Беларусь адзначыць 89-годзьдзе з дня народзінаў клясыка нацыянальнай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Напярэдадні сьвята, 24 лістапада, віцябляне сабраліся ля помніка пісьменьніку, каб выказаць словы падзякі «дзядзьку Ўладзімеру», ускласьці да помніка кветкі і запаліць зьнічкі. Гучалі вершы, узгадваліся героі…

Некалькі дзён таму ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, а ў Беларусі ўшаноўваюць найвялікшага беларускага пісьменьніка. Гэтыя дзьве падзеі зьвязаныя ня толькі ў сёньняшнім часе – яны зьвязаныя гістарычна, зьвязаныя еднасьцю беларускага нацыянальнага космасу. Пра сымбалічную повязь гэтых падзей ўзгадвалі ля помніка Караткевічу неаднойчы.

Постаць Кастуся Каліноўскага натхніла пісьменьніка на стварэньне рамана «Каласы пад сярпом тваім». Вобраз нацыянальнага героя Каліноўскага быў цэнтральным у вершаваных і драматургічных творах Караткевіча. Менавіта кнігі Караткевіча здолелі абудзіць панішчаны за Саветамі нацыянальны дух і запусьцілі нацыятворчыя працэсы, казалі прысутныя.

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Віцебску

Тацяна Севярынец прыгадала, што акурат раман «Каласы пад сярпом тваім» упершыню пазнаёміў яе з падзеямі і ўдзельнікамі паўстаньня 1863 году. Пісьменьнік адкрыў для яе каштоўнасьць беларускай зямлі, авеянай легендарнымі таямніцамі і багацьцем народнай творчасьці.

«Караткевіч у сваіх творах зьвярнуў увагу на ключавых асобаў і ключавыя моманты нашай гісторыі», – адзначыла Тацяна Севярынец.

Тацяна Севярынец чытае вершы Караткевіча

Актывістка БХД ўзгадала верш паэта «Амаль хрысьціянскі тост за ворагаў», які паэт прысьвяціў літаратуразнаўцу Адаму Мальдзісу і які актульна гучыць і сёньня.  Прагучаў з вуснаў Тацяны Севярынец і верш Алеся Дудара, які лучыць асобы Каліноўскага і Караткевіча і сьведчыць пра гістарычную справядлівасьць, якая ўсё расставіць на свае месцы.

«Сьцежкі гэтых гадоў / Не пасьпелі яшчэ зарасьці. / І мы ведаем добра, / Каго зганьбаваць і запляміць / І каму, як герою, на ўзвышша вякоў узысьці…»

Падчас імпрэзы

«Той, хто сёньня на самай высокай пасадзе ў Беларусі, сыдзе ў нябыт, а Каліноўскі і Караткевіч застануцца навечна», – сказала Тацяна Севярынец.

С. Горкі, фота: Зьміцер Міраш

Крыніца: vitebskspring.org

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of