Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Запрашаем на канферэнцыю па развіцці сельскага прадпрымальніцтва ў Беларусі

21.06.2019

Развіццё сельскага прадпрымальніцтва ў Беларусі будзе ў цэнтры абмеркавання на канферэнцыі, якая пройдзе 18-19 ліпеня ў курортным пасёлку Нарач. На ёй будуць прадстаўлены паспяховыя бізнес-ініцыятывы рэгіёна, замежны вопыт па развіцці сельскіх тэрыторый і эфектыўныя рашэнні для пошуку фінансавання.

На канферэнцыі “Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва для развіцця сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь” будуць абмяркоўвацца розныя ініцыятывы па развіцці сельскага прадпрымальніцтва, іх поспехі і праблемы, а таксама інструменты, якія могуць быць выкарыстаны для павышэння ролі сельскага прадпрымальніцтва.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых, абласных і зацікаўленых нацыянальных органаў улады, структур і праектаў падтрымкі малога прадпрымальніцтва, зацікаўленых грамадскіх арганізацый, бізнес-асацыяцый, нацыянальных і міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама мясцовыя ініцыятывы, падтрыманыя бізнес-інкубатарам у в.Камарова Мядзельскага раёна.

Праграма канферэнцыі ахоплівае наступныя тэмы: крыніцы фінансавання для мікрабізнеса, развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі, маркетынг, устойлівасць структур па падтрымцы прадпрымальніцтва.

На мерапрыемстве будуць прадстаўлены бізнес-ініцыятывы, падтрыманыя ў рамках праекта Еўрапейскага саюза па развіцці сельскіх тэрыторый. Яны маюць дачыненне да сферы паслуг, вытворчасці драўляных вокнаў, цацак, вопраткі і аксесуараў, сельскай арганічнай гаспадаркі і пчалярству.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі можна тут. Рэгістрацыя на канферэнцыю адкрыта да 11 ліпеня 2019 года.

Спампаваць праграму канферэнцыі (руская мова).

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі можна звяртацца:
– у МГА “Экапартнёрства” па тэлефонах +375 29 106 67 10, +375 17 336 01 90 (Галіна Верашня)
– у НПУПП “БІКамарова” па тэлефонах +375 29 120 64 79, +375 1797 37-3-04 (Анастасія Цыунчык).

Канферэнцыя з’яўляецца часткай праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуска ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара”, фінансуемага Еўрапейскім саюзам і сафінансуемага Праграмай малых грантаў Пасольства ЗША. Праект рэалізоўваецца ў 2017-2020 гадах МГА “Экапартнёрства” і ГА “Жанчына за адраджэнне Нарачанскага края”.

https://euprojects.by/blr/news/we-invite-you-to-a-conference-on-rural-entrepreneurship-development-in-belarus/

ngo.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of