Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Дзень роднай мовы ў Паставах

Дзень роднай мовы ў Паставах адзначылі 23 лютага.  Спачатку ў пастаўскім касцёле святога Антонія Падуанскага ў 12 гадзін адбылося набажэнства (святая імша) за родную мову. А затым у 13,30 была праведзена  дыктоўка, на якую прыйшло шмат аматараў беларушчыны  (48 чалавек), асабліва было шмат моладзі (вучні школ горада, навучэнцы каледжа). Паколькі не хапала месцаў, то старэйшыя пастаўчане, якія добра валодаюць роднай мовай, вырашылі каб дыктоўку пісалі маладыя пастаўчане.

Пасля дыктоўкі грамадскія актывісты за кавай і гарбатай абмяркавалі планы на бліжэйшыя месяцы: правядзенне літаратурных імпрэз, прысвечаных памяці Алеся Касцяня (у красавіку яму споўнілася б 65 –гадоў) з прэзентацыяй яго новай кнігі сатырычных твораў, якая зараз рыхтуецца да друку, а ў ліпені Пастаўшчына будзе святкаваць 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі, нашага земляка Уладзіміра Дубоўкі.

Міхал Гіль  ІРЦ “Сумежжа”

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of