Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ВЕРХНЯДЗВІНСКУ

Дзень роднай мовы, які ў такім грунтоўным фармаце адзначаўся ў Верхнядзвінску ў трэці раз, быў вельмі насычаным і змястоўным. Нават калі лічыць толькі па працягласці свята: яно доўжылася з 10.00 гадзін раніцы і скончылася амаль ў 17.00 гадзін вечера.

Раённая арганізацыя “Таварыства  беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, разам са сваімі актывістамі і памочнікам– Цэнтрам дзяцей і моладзі,  загадзя распрацавалі праграму аж на цэлы дзень, які распачаўся творчай імпрэзай з удзелам пісьменніцы Ірыны Жарнасек і мясцовых аўтараў-Антона Бубалы, Вячаслава Якімава, Алены Карасевай і мастака творчай суполкі “Пагоня” Валерыя Шчаснага, які да гэтага дня прымеркаваў выставу сваіх карцін, што  адлюстроўваюць  гістарычныя падзеі, якія  адбываліся на нашай зямлі і задаюць  пытанні да роздуму.  Бо тое, што робіць  мастак, прымушае  шукаць адказы на зусім няпростыя пытанні. Адна з тэм, якая  заняла не адно палатно—Расіцкая трагедыя далёкага 1943 года, калі  разам з жыхарамі Расіцы ў полымя вайны пайшлі святары–Юры Кашыра і Антоній Ляшчэвіч. Адноўлены Расіцкі храм, што стаў местам паломніцтва, як помнік нашай памяці, мужнасці і самаахвярнасці.

Магчыма таму, што абодва святары беатыфікаваны, на мой погляд, паспрыяла і тое, што гэта  трагедыя знайшла сваё увасабленне і ў літаратурным творы Ірыны Жарнасек “Будзь воля Твая”. Дзелячыся ўспамінамі пра тое, што падштурхнула аўтарку да  напісання раману, яна сказала:

Падштурхнула сустрэча з адной жанчынай, у якой я брала інтэрвью і тая распавяла, што цудам ёй удалося застацца ў жывых.

Але, –як кажа пісьменніца, — цяжкасць напаткала ў тым, як выкласці багаты матэрыял успамінаў , якія я сабрала падчас сустрэч са сведкамі Расіцкай трагедыі. Не адзін раз бралася за кнігу, але адчувала :не тое, і зноў шукала форум, якая б змагла адлюстраваць тое, што адбылося ў той час. Сёння, мне падаецца, я б змяніла нешта ў кнізе, але, што напісана, то напісана. Дарэчы, гэта мая адзіная кніга пра вайну. Пра яе мне было цяжка пісаць, бо ніхто так праўдзіва не зрабіў гэта, як Быкаў, а я ж –дзіця пасляваеннага часу.

Чаму пісьменніцу так прыцягвае Расіца?

Расіца сталася яна ўжо часткай майго жыцця. І не толькі таму, што напісала я пра трагедыю Расіцы кнігу. Не, немагчыма вытлумачыць, чым яна так прыцягвае да сябе. Не хочацца казаць пафасных словаў….  Расіца – гэта праўда пра нас і нашу зямлю. Пра яе трагічнае мінулае і пра такую супярэчлівую нашу сучаснасць.

І ў  чарговы раз Ірына Францаўна едзе ў Расіцу на жалобныя мерапрыемствы, якія прайшоі ў мінулыя выхадныя .

У СШ№2, куды мы завіталі ў гэты дзень на чарговую  сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі школы, гаспадыня якога– настаўніца Ларыса Дзявяковіч, запрасіла пісьменніцу, кніга І.Жарнасек –ў школьным краязнаўчым музеі.

Кніга запатрабавана чытачамі, пра што сведчаць допісы ў сеціве, але для пісьменніка—гэта вялікія фінасавыя выдаткі.На мой розум, то мясцовым уладам, магчыма, трэба было б парупіцца пра тое, каб перавыдаць кнігу, якая  сёння захоўваецца нават ў Ватыкане. Калі пісьменніца даведалася пра такі факт, то была вельмі здзіўлена тако нечаканасцю.

У Ірыны Жарнасек каля дзесятка кнігаў, сярод якіх і “Ліст да сына”, твор напісаны тады,  калі сын яшчэ  пад стол пехам хадзі, кажа яна. Героямі аповесці з’яўляюцца наша маладыя людзі, якіх хвалююць праблемы сучаснага жыцця, дзе б яны ні жылі,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі. І , як лічыць пісьменніца, актуальнасць гэтых праблемаў ў сеняшнім грамадстве толькі ўзрастае, аб чым яна і гаварыла на сустрэчы з вучнямі ў СШ№2.

Ірына Францаўна займаецца і перакладчыцкай працай, піша апавяданні для дзяцей і некалькі сваіх кніг яна прывезла для ўручэння пераможцам раённага конкурсу чытальнікаў і асабіста іх уручыла.

Вячаслаў Якімаў, экс-старшыня раённага суда, узяўся за пяро, калі з’явілася больш вольнага часу і дзве першя кнігі—гэта,  як  падзяк ароднаму куточку, дзе нарадзіўся.У першая—успаміны жыхароў Езярышча, яго роднай вёскі, аб падзеях ваеннага часу, у другой—багатая гісторыя мястэчка Езярышча. Заўважна, што абедзьве кнігі—на беларускай мове, на якой  цудоўна размаўляе і сам аўтар, што для мяне стала некалькі нечакана. Але варта  прачытаць уступ да адной з кніг, і  атрымаеш грунтоўны адказ.

Выступаючы на сустрэчы перад прысутнымі, Вячаслаў Васільевіч,  правеў такі “гістарычны ўрок” для настаўнікаў і вучняў, што ўкладальнікі падручнікаў па гісторыі Беларусі   проста не знайшлі б аргументаў  супраць.

Наша дзяржава, –казаў Вячаслаў Якімаў, —яшчэ ў 16 ст.мела такі Статут, па якім пісаліся Статуты ўсей Еўропы на працягу 200год! А мова—гэта той складнік, без якога не можа быць дзяржавы. І наша мова—адна са старэйшых моваў сусвету.

Алена Карасева, самая маладая ўдзельніца імпрэзы, прысвечанай Дню роднай мовы, выдала пакуль яшчэ толькі адну кнігу, якая атрымала цёплы водгук старэйшых калег. Але ў яе—шмат гумарыстычных матэрыялаў, якія не раз друкаваліся на старонках “Вожыка”.

Антон Бубала, мясцовы краязнаўца, настаўнік, аўтар дзвюх кніг, шматлікіх публікацый ў раеннай, абласной і рэспубліканскай прэсе, узгадаў на вечарыне імёны тых нашых  землякоў–паэтаў і пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Верхнядзвіншчыне.

Акрамя дзвюх сустрэч– ў Цэнтры дзяцей і моладзі і СШ№2,  Ірыну Францаўну Жаарнасек чакалі і чытачы раённай бібліятэкі імя Т.Хадкевіча. Шчыра, нязмушана ішла цёплая гаворка пра творчасць пісьменніцы, яе карані і продкаў, дзіцячыя гады, журналісцкую працу, цікавыя гісторыі з рэдакцыйнага жыцця.

Музыка,  вершы і проза, карціны —гэта тыя галіны чалавечай творчасці, якія не паддаюцца лагічнаму асэнсаванню, бо, напрыклад,  каб вырабіць дэталь, распрацоўваюць чарцяжы, дзе дакладна ўсе вымерана-вызначана.Творчасць  жа не паддаецца ніякім лагічным схемам і чарцяжам. Як нараджаюцца  радкі вершаў, ці  сюжэты раманаў і карцін? Гэта ўсе—з вобласці непазнаных і не вывучаных таямніц,  і тым цікавей нам будуць іх носьбіты—паэты і пісьменнікі, музыкі і мастакі!

Валянціна Болбат

ІРЦ”Рубон”, Верхнядзвінск

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of