Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

“Дзедзіч” запрашае ў валанцёрскі летнік

“Дзедзіч” запрашае ў валанцёрскі летнік

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці на валанцёрскі летнік “Zalesse summer camp”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня.

 

Валанцёрскі летнік – гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!

 

Як усё будзе адбывацца?

На працягу тыдня мы будзем добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю Ulmus (https://vk.com/brest1000). Таксама у праграме выступленні крутых экспертаў, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх мы абвесцім пазней на старонцы летніка ў ВК (https://vk.com/zalesse_2019). Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам. Вас чакаюць майстар-класы, гульні, і, канешне, песні ля вогнішча. А трэнінг па праектным мэнэджменце дапаможа ўдзельнікам прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці.

 

Колькі гэта каштуе?

Удзел у летніку бясплатны. Трансфер з Берасця да Залесся, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары.

 

Хто можа ўдзельнічаць?

Каб патрапіць на летнік, трэба быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам, які жыве ў Берасці або ў Берасцейскай вобласці. Узроставаыя абмежаванні ад 17 да 25 гадоў. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца праз анкету-заяўку, якую трэба запоўніць да 28 ліпеня па спасылцы: https://forms.gle/pDwYcFGWomPjvxZeA. Усяго ў летнік будзе запрошана 25 хлопцаў і дзяўчат.

 

У якіх умовах будзем жыць?

Будынак мае 4 вялікія спальныя пакоі для ўдзельнікаў. Ёсць 2 душа з гарачай вадой, 5 прыбіральняў. Паколькі яшчэ не ўсе будаўнічыя работы скончаны, няма ложкаў, спаць давядзецца на турыстычных дыванках і спальніках, якія забяспечваюць арганізатары. Для тых, хто любіць спаць на свежым паветры, будзе магчымасць раскласці намёт на тэрыторыі летніка.

 

Удзельнікі усіх папярэдніх летнікаў у Доме еўрапейскіх сустрэч маюць права ўдзельнічаць у летніку без папярэдняга адбору.

 

Я хачу паехаць. Што трэба рабіць?

Самае галоўнае, шчыра і максімальна падрабязна запоўніць анкету-заяўку: https://forms.gle/pDwYcFGWomPjvxZeA. Апішыце, чаму, на вашу думку, вы самы лепшы кандыдат на ўдзел у гэтым летніку, які ўнёсак у агульную скарбонку пазітыўнага настрою і прыемных уражанняў вы можаце зрабіць. Граеце на гітары? – Цудоўна! Ведаеце цікавыя гульні? – Выдатна! Умееце падымаць настрой вясёлымі байкамі? – Падыходзіць! І не забывайце пра дэдлайн падачы заявак: 28 ліпеня. Вынікі адбору ўдзельнікаў стануць вядомыя 1 жніўня.

 

Больш падрабязная інфармацыя тут: https://vk.com/zalesse_2019.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў летніка Наталлі (https://vk.com/natal_i_la) і Дар’і (https://vk.com/darykzs).

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of