Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Далучайцеся да дабрачыннай акцыі для дзяцей-інвалідаў і сірот «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!»(Міёрскія навіны)

 Каляды і Новы год — асаблівыя святы, бо ў сэрцы кожнага дарослага і дзіцяці ёсць месца для цудаў і казкі. Каб іх стварыць, неабавязкова валодаць містычнай сілай, галоўнае — жаданне дапамагчы.

У нашым раёне 76 дзяцей-інвалідаў і 54 сіраты. Кожны з іх верыць і спадзяецца, загадвае часам недзіцячае жаданне і чакае яго здзяйснення. Зрабіць добрую справу ў імя малых вы зможаце, прыняўшы ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!». Па традыцыі яна стартуе ў нашым раёне, нагадвае пра дабрыню, міласэрнасць і спачуванне.

Стаць чараўніком можа кожны. Для гэтага неабходна пералічыць грашовыя сродкі на рахунак дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна», разліковы рахунак BY18AKBB36423210001352100000 у ЦБП №213 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Полацка BIC AKBBBY21216 УНП 390173309 ОКПО 29154847. Прызначэнне плацяжу: Навагодняя дабрачынная акцыя 2018 года.

Просьба пералічыць сродкі да 15 снежня. Яны пойдуць на набыццё навагодніх кандытарскіх вырабаў і сувеніраў для фарміравання падарункаў.
Загадзя дзякуем за дапамогу і ўдзел у дабрачыннай місіі. Кантактныя тэлефоны 4 29 89, 4 97 93.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК,
намеснік старшыні райвыканкама.

Крыніца: https://mijory.by/main/12733-prisoedinyaytes-k-blagotvoritelnoy-akcii-dlya-detey-invalidov-i-sirot-postuchi-v-moi-dveri-dedushka-moroz.html

1
Оставить комментарий

avatar
1 Comment threads
0 Thread replies
0 Followers
 
Most reacted comment
Hottest comment thread
1 Comment authors
Валянціна Recent comment authors
  Subscribe  
newest oldest most voted
Notify of
Валянціна
Guest
Валянціна

Думаю, што маю права выказацца на гэту тэму, бо шмат год наша жаночая арганізацыя апекавала дзетак з цэнтра карэкцыйнага навучання, а некалі і Асвейскага дома-інтэнрта для дззяцей з затрымкамі развіцця.І не толькі гэтых устаноў. У нас было шмат партнераў ззаммежа і дзеці нават нам заяўкі ўжо давалі:каму ляльку, каму фарбы для малявання, запрашалі нават ўрачоў на кансультацыі у райцэнтр, бо бацькам з хворымі дзеткамі цяжка даехаць да Віцебску.І рабілі мы гэтыя справы не ТОЛЬКІ НАПЯРЭДАДНІ НОВАГА ГОДА.Вось гэта менавіта і зачапіла мяне ў просьбе начальніцы.ДЗЕЦІ ПАТРАБУЮЦЬ УВАГІ КОЖНЫ ДЗЕНЬ, а не толькі падчас святаў.БРСМэмаўцы, супрацоўнікі цэнтра культуры нашага раена зрабілі… Read more »