Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

ГРАМАДЗКІЯ АБ’ЯДНАНЬНІ І ФОНДЫ ПАВІННЫЯ ПАДАЦЬ ШТОГАДОВЫЯ СПРАВАЗДАЧЫ ДА 1 САКАВІКА

Нагадваем, што грамадзкія аб’яднаньні да 1 сакавіка 2020 году павінныя прадставіць у свой рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа. Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў выбарных органаў з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства і нумара хатняга тэлефону, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефону, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў. Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў. Рэспубліканскія і міжнародныя грамадзкія аб’яднаньні прадстаўляюць справаздачу ў Міністэрства юстыцыі, мясцовыя грамадзкія аб’яднаньні – у абласныя ці Менскае гарадзкое Галоўныя ўпраўленьні юстыцыі. Прыкладны ўзор афармленьня справаздачы можна знайсьці на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі. Арганізацыйныя структуры (мясцовыя аддзяленьні) грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўстановы справаздачы прадстаўляць не павінныя. Тыя некамэрцыйныя арганізацыі, што зарэгістраваныя ў форме фондаў, да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органа і інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя цягам году ў статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку. Зьмест справаздачы фондаў аб выкарыстаньні маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ, устаноўлены пастановай Міністэрства юстыцыі. Такая справаздача мусіць уключаць у сябе інфармацыю пра колькасьць заснавальнікаў фонду,кошт маёмасьці фонду (у тым ліку: маёмасьці, якая была перададзеная заснавальнікамі (заснавальнікам) фонду, паступленьні ад праведзеных у адпаведнасьці са статутам фонду мерапрыемстваў; даходы, атрыманыя ад прадпрымальніцкай дзейнасьці, якая ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці са статутам фонду; пра іншыя не забароненыя заканадаўствам паступленьні; інфармацыю пра агульную суму выдаткаў, панесеных фондам на дасягненьне грамадзка карысных мэтаў, пазначаных у яго статуце; інфармацыю пра колькасьць унітарных прадпрыемстваў, гаспадарчых таварыстваў, якія створаныя фондам для ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці, у тым ліку пра удзел фонду ў такіх юрыдычных асобах.

Крыніца:

Інфармацыйная рассылка Асамблеі НДА

№9 ад 04 лютага 2020

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of