Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Галіна Загурская: “ У кожнага ёсць месца на зямлі. Куточак самы любы, самы мілы …”

Менавіта так можна сказаць у адносінах на Галіны Пятроўны Загурскай, па адукацыі—настаўніцы  фізікі і матэматыкі, але менавіта літаратурная творчасць прынесла ёй  найбольшую  вядомасць. І, магчыма, славуты Лявонпаль, які даў нашай краіне не аднаго вядомага творцу, падзяліўся з ею сваімі схаванымі скарбамі. Наш славуты Сяргей Панізнік, які таксама з Лявонпаля,  не абмінуў цёплымі словамі Галіну Пятроўну, даслаўшы на яе адрас віншавальны верш з нагоды творчай сустрэчы паэткі, мастачкі, якая прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы Верхнядзвінска.

Часта прыгадваюцца словы Сяргея Сцяпанавіча пра тое, што “ Наш край — донар Сусвету”, ну, а Лявонпаль тады—мясціна, якая нарадзіла і выхавала сапрадных  творцаў, а лявонпальская зямля і да гэтага часу  –невычэрпная крыніца натхнення.

У творчай біяграфіі для Галіны Пятроўны 2000год стаў пачаткам пачатку, калі з-пад пяра выйшлі першыя радкі, а ў 2005годзе выйшла яе кніга “З далоняў сэрца”, двума гадамі пазней–“Да зямлі прытуліцца”. На сустрэчу Галіна Пятроўна  прывезла шчымлівы відэааповед пра свой родны куточак, у якім гучалі яе вершы на фоне прыгожых краявідаў маленькай радзімы:

У кожнага ёсць месца на зямлі –
Куточак самы любы, самы мілы,
Дзе дні шчаслівыя дзяцінства адгулі,
І дзе мацнелі для палёту крылы.
Такі куточак ёсць і ў мяне –
Лявонпаль, маё любае мястэчка.

І колькі год яшчэ ні праміне,

Імкнуцца буду да яго на стрэчу.

Яе вершы хутка пачалі з’яўляцца на старонках беларускіх творчых выданняў–часопісе “Маладосць”, “Краязнаўчай газеце” і ў 2005годзе яна становіцца сябрам народнага літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”, якое рэдагавала больш 10 год, а ў 2015годзе яна прызнаецца лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча.

Займаецца перакладамі на беларускую мову паэтаў з Расіі, і  ў 2017 годзе  яна –ў ліку пераможцаў міжнароднага перакладчыцкага праекту “Берагі сяброўства:Беларусь–Расія” і ў гэтым жа годзе свет пабачыла яе новая кніга вершаў –“У месяцовым перламутры”. На яе вершы мясцовыя аўтары напісалі песні.

Некалькі гадоў Галіна Пятроўна–творчы натхняльнік паэтычнага конкурсу сярод школьнікаў Полацкага раёна, які  праводзіла народнае літаратурнае аб’яднання “Наддзвінне”.

Але, як кажуць, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. І гэта зноў пра Галіну Пятроўну Загурскую. Яна–аўтар цудоўных пейзажаў.У яе  карцінах – дарагія сэрцы краявіды роднай прыроды, дарагой сэрцу Міёршчыны, Полаччыны.

Малюе Галіна Пятроўна з дзяцінства і падчас вучобы ў школе  яна была галоўным мастаком школьнай насценгазеты. А калі ўжо з’явіўся вольны час ад асноўнай працы,  яна занялася мастацтвам і яе першую мастацкую выставу акварэлі ацэньвалі калегі і навучэнцы ліцэя будаўнікоў у 2005. У наступны год адбылася выстава ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Полацка, у 2007-м—у Цэнтральнай бібліятэцы Наваполацка, у 2009-м—у Літаратурным музеі імя У. Караткевіча ў Віцебску. Яе малюнкі “Колеры жыцця” ацэньваў Полацк, карціны выстаўляліся на сумеснай выставе “Інсіта-2012” у Віцебску да 100-годдзя Марка Шагала,  затым “Трапяткія імгненні” ў Полацку. Школай для Галіны Пятроўны стаў яе ўдзел ў дзейнасці народнага клуба самадзейных мастакоў “Белае палатно” Полацкага гарадскога палаца культуры. Прафесіяналы адзначаюць “…гарманічны каларыт яе карцін, шчырасць, душэўнасць».

На сустрэчу з Галінай Пятроўнай ў раённую бібліятэку прыйшлі яе аднакласнікі, якія зараз жывуць ў Верхнядзвінску, каб успомніць пра агульных сябраў, школьныя гады і павіншаваць яе .

Галіна Пятроўна ўручыла зборнік сваіх вершаў цэнтральнай раённай бібліятэцы з абяцаннем зрабіць выставу сваіх пейзажаў ў нашым горадзе. Чакаем наступнай сустрэчы з цікавым чалавекам,  чакаем новых вершаў і новых мастацкіх твораў!

Валянціна Болбат

ІРЦ”Рубон”,Верхнядзвінск

 

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of