Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru Как правильно варикоз лечить

Віцебскі ўніверсітэт – не для “рускага свету”.

Прадстаўнікі дэмакратычных партый і рухаў даслалі лісты ва ўніверсітэт імя Машэрава і ў аддзел культуры Віцебскага аблвыканкаму, прыгадаўшы мінулагодні скандальны выпадак. Летась у Міжнародны дзень роднай мовы ў навучальнай установе прайшлі імпрэзы, прысвечаныя расейскай мове. Абурэнне грамадскасці выклікала яшчэ й тое, што  яны фінансаваліся расейскім фондам “Русский мир”. Сёлета актывісты вырашылі папярэдзіць чыноўнікаў і рэктарку ўніверсітэту Валянціну Багатырову пра недапушчальнасць падобных дзеянняў, кажа Таццяна Севярынец: – Мы падобнае ўспрымаем як акт гібрыднай вайны ў дачыненні да Беларусі, замах на яе незалежнасць. Падобнае не павінна паўтарацца, мы пішам. Мы заклікаем не дапускаць падобных дэманстрацый непавагі  да роднай мовы ў сценах ВДУ імя Машэрава.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Леташні інцыдэнт з прапагандаваннем расейскай мовы ў якасці роднай пакінуў практычна не заўважанымі высілкі кафедры беларускай мовы і літаратуры: беларускамоўныя імпрэзы ў Міжнародны дзень роднай мовы праходзілі таксама, але не былі настолькі масавымі ў параўнанні з пампезным узвышэннем мовы суседняй дзяржавы.  Рэакцыя грамадскасці была рэзкай – аж да патрабавання зняць з пасады рэктара ВДУ.  І абурэнне “моўнай інтэрвенцыяй” прынесла свой плён: на сайце ўніверсітэту з’явілася абвестка пра праграму імпрэзаў 21-га лютага, і ўсе яны – беларускамоўныя. Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vitsebski-universitet-ne-dlya-ruska/?fbclid=IwAR3mku5E3A5uJ8cbZALKr15SF0GJoue3-DY4-vmit360nnHg91vTWvHFecQ

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of