Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Вызначаныя найлепшыя для жыцця гарады Беларусі

«Цэнтр новых ідэй» склаў рэйтынг беларускіх гарадоў паводле трох асноўных паказнікаў: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі і якасць жыцця.
supron-licvin.livejournal.com

supron-licvin.livejournal.com

Першыя тры месцы атрымалі Мінск, Гродна і Брэст. У Гродна найлепшыя паказнікі ў краіне па дэмаграфіі і найбольшая колькасць лекараў.

Даволі чакана, што Мінск заняў першае месца, але больш увагі павінна быць прысвечана Гродну, якое аказалася нечакана блізка да сталіцы, піша ideaby.org. Дэмаграфічна Гродна – найлепшы горад у Беларусі. Яго насельніцтва наймаладзейшае і нараджае найбольш дзяцей, тут нізкая злачыннасць, гэта другі студэнцкі горад у Беларусі з найбольш колькасцю дактароў адпаведна колькасці жыхароў. У меншай ступені гэта ўсё можна сказаць пра Брэст. Аднак стан эканомікі Мінска ў параўнанні з усімі іншымі гарадамі настолькі добры, што кампенсуе ўсе страты, Гродна па гэтай пазіцыі сыходзіць уніз.
У агульным рэйтынгу беларускія гарады размеркаваліся так: Мінск, Гродна, Брэст, Салігорск, Гомель, Віцебск, Наваполацк і Магілёў. Замыкаюць дзясятку Мазыр, Пінск і Ліда. Для даследавання выкарыстоўваліся дадзеныя Белстату.
У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 100 тысяч чалавек, – у іх жыве больш за палову беларускага насельніцтва і яны з’яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі актарамі. Пры тым фактар экалогіі не быў паказаны, бо афіцыйныя дадзеныя надта расплывістыя, але паўплываў на вынікі для Мазыра і Наваполацка.

hrodna.life

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of