Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Выдавецкія навіны з Пастаў

Ужо ў новым фармаце (А-4) і ў каляровым выкананні пабачыў свет пяты нумар рэгіянальнага часопіса краязнаўчага і прыродазнаўчага напрамку “Паазер’е”.

На старонках новага нумара змешчаны артыкулы наступных аўтараў:  Кастуся Шыталя з Парфенава (Докшыцкі раён), Генадзя Квяткоўскага (Олайне, Латвія), Алеся Адамковіча (Вільня, Літва), Міхала Гіля (Паставы), Іаланты Валуевіч (Астравецкі раён), Іосіфа Зямчонка (Варшава), Тэотына Ротт-Жаброўскага (Люблін, Польшча).

Неўзабаве выйдзе яшчэ некалькі чарговыхнумароў, на старонках якіх будуць змешчаны грунтоўныя краязнаўчыя працы наступных аўтараў: Таццяны Гарошка (Паставы) –   “Традыцыйнае адзенне жыхароў Пастаўшчыны (канец ХІХ- пачатак ХХ стагоддзяў)”, Яна Драўніцкага “ (Мядзельшчына) “Камаі. Пункцікі мінуўшчыны і цяпершчыны”, ксяндза Аляксандра Івашчонка (Рым) “Мястэчка Глыбокае”, Яўгена Чарэнкі (Паставы) “Логавінскія валокі”.

У перакладзе з польскай мовы Міхала Гіля (Паставы) будуць надрукаваныя: аповесць вядомага польскага пісьменніка міжваеннага перыяда Максіміліяна Ваглеўскага “Глыбокае балота” (пра тагачасную Глыбоччыну); “Віленская дэтэктыўная аповесць” Феліцыі Раманоўскай, “Даўнія пушчы і воды” Отана Гедэмана;  урыўкі з кнігі:  “Заплечча і маладосць” Збігнева Сямашкі (Лондан) – самага вядомага і старэйшага польскага ваеннага ністорыка , які нарадзіўся  і дзіцячыя гады пражыў на Пастаўшчыне і ў гэтай кнізе ён падрабязна апісвае гэты перыяд жыцця і побыт тагачасных жыхароў; а таксама з кнігі Анджэя Мацура “Гданьск Казіміра Мацура” – успамінаў пра дзіцячыя і юнацкія гады свайго бацькі – самага вядомага польскага архітэктара-рэстаўратара, ганаровага грамадзяніна Гданьска Казіміра Мацура, які нарадзіўся ў Лучаі і школу закончыў у Паставах.

Міхал Гіль РІРЦ “Сумежжа”

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of