Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча.

Першы вандроўны фэст, прысвечаны 89 гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, прайшоў на Аршаншчыне.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ён пачаўся са старажытных Смалянаў,  дзе бываў Уладзімір Караткевіч, дзе чэрпаў сюжэты сваіх твораў з аповедаў месцічаў,вандруючы па славутых ва –коліцах мястэчка. Мясцовы краязнаўца Віктар Мяжэвіч правёў экскурсію па Смалянах. Вандроўныя госці наведалі Дамініканскі касцёл, Спаса-Прэабражэ-нскую  царкву, замак “Белы Ковель”, пахаванніі сям”і славутага аргпнізатара Таварыства філаматаў “архіпрамяністага” Тамаша Зана.

 

Затым вандроўка працягвалася ў Оршы.  Госці набылі сувеніры ў толькі што адчыненай “Цудоўнай краме” уладальніка Ігара Казьмярчака, наведалі музей Уладзіміра Караткевіча. Аршанская літаратарка Паліна Сцепаненкава правяла экскурсію па вуліцы Караткевіча з наведваннем яго бацькоўскай хаты, дзе класік нашай літаратуры пражыў некалькі гадоў.

Ля помніка У.Караткевічу ў прыдняпроўскім парку былі ўскладзены кветкі, паэтам Антонам Рудаком прачытаны пранікнёны верш пра славутага аршанца.

 

 

Далей фэст працягваўся ў кавярні “Замкавая”, дзе адбылася дыскусія “Бела-русь прачынайся! Я цябе абуджаю” аб ролі пісьменніка ў фармаванні новай ідэнтычнасці беларусаў з удзелам Ірыны Дубянецкай, Алены Анісім, Уладзі-міра  Арлова, Паўла Баркоўскага. Працягам дыскусіі сталіся літаратурныя чытанні і музычныя выступы. Прысутных вітала пляменніца У.Караткевіча Але-на Сінькевіч.

Запачаткавалася традыцыя ўзнагароджвання лаўрэатаў фэста Караткевіча. Першай лаўрэаткай сталася паэтка з Рагачова Наста Кудасава. Сваімі вершамі, эсэ падзяліліся  Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Яўгенія Казлова , Антон Рудак,

Алесь Макарэвіч.Вакальная частка праграмы была прадстаўлена бардамі Зміцерам Дзядзенка , Аляксеем Жбанавым, салістам гурта “Вурай” Сержуком Доўгушвым.

У наступным годзе будзе адзначацца 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча і ча –каецца, што фэст пройдзе з яшчэ большым размахам.

ІРЦ “Рша”,  Юрый Нагорны.

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of