Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Бясплатны занятак для жанчын і дзяўчат у бізнес-школе Я САМА

 

У часе Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва дзяўчат ды жанчын, якія хочуць пачаць свой бізнес, запрашаюць да ўдзелу ў бізнес-школе “Я САМА”, што адбудзецца 23-24 лістапада ў Мінску ў бізнес-клубе IMAGURU (Фабрыцыуса 4).

Мерапрыемства адбудзецца ў межах праекта «Спрыянне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь», што ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Бізнес-школай ІПМ. Бізнес-школы “Я САМА” па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва фінансуюцца кампаніяй VISA.

Удзел – бясплатны, але неабходна рэгістрацыя! (глядзіце спасылку ніжэй)

Папярэдняя праграма

23 лістапада

10.00 – 10.30 Рэгістрацыя ўдзельніц, вітальная кава
10.30 – 12.00 Тыповыя памылкі жанчын-прадпрымальніц – як не прыступіць «на граблі». Актывуем сваю крэатыўнасць – дзе і як знайсці ідэі для ўласнай справы (мазгавы штурм ды іншыя метады). Як нерашучай дзяўчыне вырашыцца – робім складаны выбар з дапамогай коўчынгавых інструментаў.
12.00 – 12.15 Кава-паўза
12.15 – 13.45 Нашы каштоўнасці і бізнес – шукаем свае моцныя бакі і зоны росту. Як нашыя ўстаноўкі перашкаджаюць дзяўчынкам дасягаць поспеху: выяўляем ды трансфармуем перакананні, што нас абмяжоўваюць.
13.45 – 14.45 Абед
14.45 – 16.15 Бізнес-планаванне – каротка пра галоўнае: як за кароткі тэрмін праверыць нішу і пралічыць бізнес-ідэю. Агляд прыбытковых для пачатку бізнесу накірункаў. Магчымасці фінансавання для малога бізнесу (крэдыты, лізнг, інвестыцыі – агляд і актуальныя прадукты. Фінансаванне жаночага прадпрымальніцтва).
16.15 – 16.30 Кава-паўза
16.30 – 17.30 Эфектыўны тайм-менеджмент «мама, жонка, бізнес-ледзі» –  як сумясціць несумяшчальнае. Планаванне і пастаноўка мэтаў – выбудоўваем лесвіцу да поспеху.

24 лістапада
10.00 – 10.30 Рэгістрацыя ўдзельніц, вітальная кава
10.30 – 12.00 Эфектыўныя камунікацыі ў перамовах. Эфектыўная самапрэзентацыя. Наладжванне дзелавых кантактаў і развіццё партнёрства: куды, калі і з кім хадзціь. Як даведацца пра мерапрыемствы, што маюць адбыцца. Што рабіць, калі ў першы раз страшна?
12.00 – 12.15 Кава-паўза
12.15 – 13.45 Модны трэнд – асабісты брэнд.
13.45 – 14.45 Абед
14.45 – 16.15 Асновы маркетынгу і PR.
16.15 – 16.30 Кафа-паўза
16.30 – 17.30 Падбор персаналу – як знайсці «сваіх» людзей? Дэлегаванне: ці праўда тое, што лепш за мяне саму ніхто не зробіць? Развіццё бізнес-праекта.

Спікерка, Аксана Князева, выкладчыца Бізнес-школы ІМП, DipM MCIM, заснавальніца Бюро стыльнага маркетынгу і асабістага брэнду KnyazevaBridge, Акрэдытаваная выкладчыца праграмы Каралеўскага істытута маркетынгу (Велікабрытанія)

Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя Абавязковая. Пацверджанне пра рэгістрацыю і праграма будзе адаслана ўдзельніцам не пазней як за тры дні да пачатку мерапрыемства.
СПАСЫЛКА ДЛЯ РЭГІСТРАЦЫІ НА СЕМІНАР

Крыніца: by.odb-office.eu

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of