Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

“Бульбяны фэст” прайшоў у Германавічах

Пяты па ліку “Бульбяны фэст” прайшоў у Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне. Ён ладзіцца там ужо традыцыйна некалькі год запар у жніўні. Сёлета на свята завіталі госці з Глыбокага, Дзісны, Віцебска, Наваполацка, Шаркоўшчыны ды Менску. Па словах наведвальнікаў фэсту, у Германавічы яны прыязджаюць з задавальненнем, бо адчуваюць там душэўны камфорт сярод аднадумцаў і цікавяцца беларускімі традыцыямі. – Пазнаёміўся з Адай Эльеўнай, бліжэй з Германавічамі, калі яшчэ быў студэнтам. Проста здымаю капялюш, гледзячы на тое, як Пагоня вісела, так і вісіць у музеі. Такіх людзей наогул не шмат. Таму мы прыехалі сюды зноў. Я ўжо новых гасцей прывёз. – Упершыню я на гэтым фэсце. Люблю беларускія традыцыі. І мы ў Дзісне самі думаем зрабіць нейкі такі «брэнд», традыцыю. Пакуль у нас не атрымліваецца нічога. Таму вось ездзім і вучымся.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Паводле галоўнага арганізатара фэсту – грамадскай дзяячкі Ады Райчонак, фэст прайшоў цікава пры падтрымцы сяброў, родных і мясцовай улады. Яна спадзяецца на тое, што з цягам часу ўлады працягнуць яе ідэю – правядзенне “Бульбянога фэсту” ў Германавічах. – Выдатна ўсё, і стравы падрыхтавалі з бульбы. Цікавыя былі выступы. Гурты выступаюць цікавыя. Здаецца, усё добра. Мне хочацца, каб быў працяг. Ну колькі я яшчэ, ну можа адзін правяду. Я хачу, каб старшыня сельсавета Мая Яўгенаўна ўзяла на заметку, што ёй трэба арганізоўваць такія святы. Мне здаецца, што людзі проста адпачываюць.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

На “Бульбяным фэсце” адбылася прэзентацыя страў з бульбы, гасцей частавалі дранікамі, поліўкай, юшкай ды іншымі стравамі. На свяце выступілі музычныя аматарскія і фальклорныя калектывы “Душэўная ўтульнасць”, “Камаедзіца” з Шаркоўшчыны, а таксама барды Аляксей Жбанаў з Менску і Зміцер Ветразь з Наваполацка. Свае вершы прачытаў Антон Бубала з Верхнядзвінска. Напрыканцы свята адбылася сяброўская бяседа.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/bulbyany-fest-prajshou-u-germanavi/?fbclid=IwAR3Nz1QrFUg0cgmyPgbxYM2djLMc9FjOWH9tUF-9J-KFVvYO1cvG-MFpiKU

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of