Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

“Будзь воля Твая”.

Маленькая вёсачка Расіца, на самым беларуска-латышскім памежжы, стала сімвалам мужнасці і непахіснасці веры, куды вось ўжо не адзін дзесятак год ідуць-едуць пілігрымы не  толькі з ўсіх канцоў  Беларусі, а і далёкага замежжа.

Прайшло  дзва дзесяткі год,   як ў Варшаве Папа Ян Павел ІІ ў 1999годзе абвясціў аб  беатыфікацыі расіцкіх святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры—ахвяраў Другой сусветнай вайны. Святароў, якія ў час жудаснай карніцкай аперацыі нямецкіх захопнікаў–”Зімовыя чары” ў лютым 1943 года, разам са сваімі вернікамі, пайшлі з жыцця. Як пайшлі  з жыцця яшчэ амаль дзве тысячы чалавек, жыхароў мястэчка. Больш месяца цягнулая карная аперацыя, якая забрала жыцці 6000 мірных жыхароў толькі на Асвейшчыне, дзве трэці з якіх былі дзеці, больш 3000 чалавек адправілі ў канцлагеры.

Апошнімі словамі Юры Кашыра былі:Дзе мае браты будуць памiраць, там i я”.

Верхнядзвіншчына, адзін з самых пакутных і апаленых вайной куточкаў Беларусі:426 вёсак  згарэлі ў полымі Другой сусветнай вайны, з больш,  чым 60 тысяч жыхароў, ацалела трэць: загінуў кожны  трэці, а ў былым Асвейскім раёне—кожны другі яе жыхар. Памяць пра подзвіг  аб гэтым захоўваюць каля паўтысячы помнікаў і абеліскаў:

Помнікі, помнікі…Вечна ў маленні.

                                     Не разрываецца іх абарона:

                                     кожная строма і кожная крона

з чорнай непамяццю ў супраціўленні.

Гэтыя радкі і сведчанні Сяргея Панізніка ў  кнігах: “Пасля вогненных вёсак..”,1980 г.,”Браніслава”, 1985 г.,”Освейская трагедия: Книга народной памяти”,1992, 2013 гг.

Ірына Жарнасек, пісьменніца, аўтарка кнігі пра Блаславеных Юры і Антонія “Будзь воля Твая”—штогод ў пілігрымцы ў Расіцу. Вось і ў гэты раз яна напісала:

Ну што… выходзім у дарагую нашу пакутніцу Расіцу… чарговы раз. Не лічыла, колькі разоў я ў яе ездзіла, колькі хадзіла. Сталася яна ўжо часткай майго жыцця. І не толькі таму, што напісала я пра трагедыю Расіцы кнігу. А можа й таму… Не, немагчыма вытлумачыць, чым яна так прыцягвае да сябе. Не хочацца казаць пафасных словаў, яны фальшывяць. А Расіца – гэта праўда пра нас і нашу зямлю. Пра яе трагічнае мінулае і пра такую супярэчлівую нашу сучаснасць.

Можна ж, вядома, ездзіць, не абавязкова ж хадзіць штогод. Але… калі ідзеш – маеш шанец зразумець штосьці вельмі істотнае… пра час і пра сябе … словам,  выходзім.

Нямала для ўшанавання ахвяраў Расіцы зрабіў адзін са святароў –Вячаслаў Пялінак, якому давялося падымаць з руінаў і сам храм. А сёння—няўрымслівы, шчыры і клапатлівы гаспадар адроджанай  святыні,  айцец Часлаў Курэчка, які ўганараваны за духоўнае адраджэнне, не першы год гасцінна сустракае высокіх гасцей і пілігрымаў. Яго дабразычлівасці і цеплыні хапае на ўсіх, хто ў чарговы раз завітаў ў Расіцу, каб пакланіцца подзвігу яго папярэднікаў.

Удзел у расіцкіх урачыстасцях прымалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, правінцыял ордэна айцоў-марыянаў правінцыі Божага провіду ў Варшаве айцец Тамаш Навачык, Апостальскі візітатар грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і кансэкраваныя асобы.

 

Старшыня выканкама І.І.Марковіч, які прысутнічаў у Расіцы, уручыў медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ксяндзу Чаславу Курэчка.

 

Генеральны вікарый ксёндз Францішак Кісель зачытаў Дэкрэт біскупа Віцебскага аб устанаўленні ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў Росіцы Дыяцэзіяльнага Санктуарыя росіцкіх пакутнікаў. Гэта азначае, што Росіцкі касцёл стаў месцам наймацнейшай сілы заступнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. А пасля Імшы людская рака прайшла пакутніцкім  шляхам да Крыжа, які стаў для Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры брамай у неба.

 

Пасля  завяршэння духоўных мерапрыемстваў айцец Часлаў Курэчка гасцінна запрасіў гасцей на душэўную  размову ў імправізаваную кавярню “У бусла”, якая мае таксама сваю гісторыю.

Воляй  пакутнікаў Расіцы  і Воляй Усявышняга, гэта вёсачка  стала месцам наталення фізічнай і духоўнай моцы, апірышчам таго, дзе сцвярджаецца жыццё ва ўсіх яго праявах.

 

Антон Бубала прысвяціў Расіцы такія словы:

 

Расіца!У табе – наша памяць і нашыя лёсы.

Прысніца твой чырвоны  касцёл, твае сінія плёсы

І дзень той, калі люд твой ішоў прычасціцца

На вечнасць да ахвярных тваіх алтароў, о Расіца!

Расіца! Твае сцены святыя ад гора стагналі.

Насіцца будзе чайкаю вечна яно над азёрнаю хваляй

І біцца, каб у сэрцы людскія маглі ўмясціцца

Твой боль, і пакуты і веліч твая, о Расіца!

Расіца! Прад табою дазволь нам паўстаць на калені.

Прасіцца станем мы, каб пачуліся нашы маленні

Ў нябёсах, дзе надзеяй апошняю зорка свяціцца,

Што крыж твой – не дарэмнай ахвярай узнёсся, Расіца!

Валянціна Болбат

Верхнядзвінск, ТБМ

 

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of