Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Брытанская стыпендыя Chevening шукае цябе

Брытанская стыпендыя Chevening шукае цябе

Chevening – гэта сусветная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі, якая прапануе будучым лідарам і лідаркам унікальную магчымасць вучыцца ў Вялікабрытаніі. Гэтыя стыпендыі прысуджаюцца выбітным прафесіяналам з усяго свету для атрымання гадавойступені магістра па любым прадмеце ў любым універсітэце Вялікабрытаніі.

Chevening забяспечвае поўныя стыпендыі, што дазваляе засяродзіцца на дасягненні акадэмічных мэтаў і атрымліваць асалоду ад жыццёвага вопыту. Ты будзеш жыць і вучыцца ў Вялікабрытаніі на працягу года, за гэты час вы будзеш развівацца прафесійна і акадэмічна, развіваць сетку кантактаў, адчуваць культуру Вялікабрытаніі і выбудоўваць трывалыя пазітыўныя адносіны з краінай.

Калі ў цябе ёсць амбіцыі, лідарскі патэнцыял і моцны вопыт, падавайся да 5 лістапада 2019 года.

Абраныя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, акадэмічнымі ды прафесійнымі дасягненнямі і валоданнем ангельскай мовай. Перавага будзе на баку амбіцыйных і мэтанакіраваных прафесіяналаў, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі, а таксама маюць намер рухаць наперад і развіваць краіну.

Патрабаванні:

  • (узроставых абмежаванняў няма);
  • беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заяўкі);
  • абавязковае вяртанне дадому прынамсі на 2 гады пасля заканчэння вучобы па стыпендыі;
  • наяўнасць навуковай ступені, адпаведнай патрабаванням для паступлення ў абраную навучальную ўстанову;
  • дзве рэкамендацыі, якія неабходна прадставіць на этапе падачы заяўкі;
  • падцвердзіць свабоднае валоданне ангельскай мовай да 16 ліпеня 2020 года;
  • падаць заяўкі на тры курсы навучання і атрымаць хаця б адно безумоўнае падцверджанне да 16 ліпеня 2020 года;
  • пажадана мець не менш за двухгадовы досвед у абранай галіне (добраахвотная праца і стажыроўкі залічваюцца таксама).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання ў магістратуры, пражыванне, візу і выдаткі на транспарт.

Працэс падачы заявак:

  • падаваць заяўку трэба анлайн, па электроннай сістэме Chevening;
  • заяўкі будуць прымацца да 5 лістапада 2019 года.

Дадатковую інфармацыю пра крытэры адбору і ўмовы атрымання стыпендыі можна адшукаць на сайце стыпендыяльнай праграмы.

Свежыя думкі і ўражанні пра стыпендыю Chevening можна пачытаць па спасылцы. З гісторыямі іншых выпускнікоў стыпендыяльнай праграмы можна пазнаёміцца туттут і тут.

https://adukacyja.info/naviny/brytanskaya-stypyendyya-chevening-shukaye-cyabye/

Крыніца: ngo.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of