Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Бенефіс Саламеі і клуба “Вера. Надзея. Любоў” прайшоў у Язне

Студзеньскім вечарам у Язненскім СДК дапазна святкавалі 10-годдзе клуба «Вера. Надзея. Любоў». Калісьці ініцыявала яго стварэнне Саламея Сіняўская – былая медсястра на заслужаным адпачынку. Яна называе сябе авантурысткай у найлепшым значэнні гэтага слова: неадкладна спрабуе рэалізаваць незвычайныя грамадска карысныя задумы. Як правіла, у яе знаходзяцца памочнікі.

Саламея Антонаўна прыводзіць у прыклад першую сваю ідэю: устанавіць у Язне паклонныя крыжы пры ўездзе ў аграгарадок і на месцы былога касцёла. Пытанне спачатку ўзгаднілі з мясцовай уладай, потым яго падтрымаў кіраўнік меліярацыйнай арганізацыі Пётр Радзюк і яго падначаленыя, адобрылі вяскоўцы.

Неяк нечакана адзін з вершаў шаркаўшчынскай паэтэсы Кацярыны Сосна пра тое, як прыгожа зацвіў сад, прымусіў задумацца над арганізацыяй на добрыя справы вясковых пенсіянерак. Зноў жа, з ідэяй стварэння клуба звярнулася ў сельсавет, да мясцовых культработнікаў Ларысы Бервячонак і Ларысы Карпавай, да суседак-каляжанак Любові Жойдзік, Валянціны Мароз, Тамары Амбросенак, Іі Кавалёнак, Яўгеніі Дарашкевіч, Алы Марозавай. Хто ж адмовіцца ад прапановы цікава арганізаваць свой вольны час, ды яшчэ з карысцю. Пры гэтым ініцыятар не перакладвае цяжар непасрэдных спраў на кагосьці. Сама наперадзе, праграму прапануе, сцэнарый распрацоўвае з самымі актыўнымі жанчынамі – Евай Астроўскай, Ліліяй Паршута, Вольгай Шчарбіцкай, Ганнай Казлоўскай і іншымі.

Поўную падтрымку ініцыятыве аказала старшыня сельскага Савета Валянціна Фядзьковіч. Яна прапанавала арганізацыйнае пасяджэнне правесці ў будынку сельвыканкама. На яго сабралася дзясятак – паўтара жанчынак-ветэранаў, а потым удзельнікаў болела, у тым ліку і маладзейшых вяскоўцаў. Далучыліся, напрыклад, мясцовыя Алена Радзюк і Алена Серагова, навапалачане Вольга і Сяргей Барышнікавы. Нярэдка на пасяджэнні збіраецца паўсотні і больш чалавек.

Сустрэчы праводзяць з нагоды святаў ці юбілеяў, арганізоўвалі паездкі ў Нясвіж, Мір, на канцэрт арганнай музыкі ў Полацк. Займаліся добраўпарадкаваннем, у тым ліку могілак. Дапамагалі сяброўкам на агародах і ў капанні бульбы.

 У кожным мерапрыемстве павінна быць нешта асаблівае. На іх запрашалі кіраўніка паэтычнага аб’яднання з Шаркаўшчыны Кацярыну Сосна, рэдактара часопіса «Алеся», паэтэсу і амаль што зямлячку Тамару Бунта. Артыст, аўтар-выканаўца і паэт-гумарыст Леанід Гомельскі спецыяльна напісаў песню пра Язна. З ёй ансамбль «Язынка» заняў першае месца ў раённым аглядзе мастацкай творчасці. Стужку госця клуба прымервалі мастачка-мінчанка Святлана Мельнікава і іншыя цікавыя людзі. Калі самі ініцыятыўныя і крэатыўныя, гэта прыцягвае такіх жа паблізу і здалёку.

На стары Новы год пры падтрымцы ўдзельнікаў мастацкай творчасці ў сельскім Доме культуры аграгарадка прайшоў спектакль «Прыгоды ў навагоднюю ноч». Ролі ў ім выконвалі ініцыятары аб’яднання «Вера. Надзея. Любоў». Усе спявалі, танцавалі, спаборнічалі ў розных конкурсах, абменьваліся віншаваннямі. У тым ліку цяперашні кіраўнік КУП «Язна» Аляксей Даражынскі і яго папярэднік Леанід Марозаў з жонкамі. Вядучай традыцыйна заставалася Саламея Сіняўская пры падтрымцы Дзеда Мароза, ролю якога выконваў Міхаіл Карпаў.

Наперадзе яшчэ адзін юбілей – сёлета Язна святкуе 545-годдзе першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах. У падрыхтоўцы і правядзенні самы актыўны ўдзел прымуць культработнікі, самадзейныя артысты Язненскага СДК, творчыя калектывы «Язынка», «Іставіца» і, канешне, клуб «Вера. Надзея. Любоў».

Фотаматэрыял з асабістага архіва Саламеі СІНЯЎСКАЙ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Крыніца: mijory.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of