Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Белстат будзе разлічваць выязны турыстычны паток па новай методыцы

Белстат распрацаваў методыку разліку выязнога турыстычнага патоку, у якой улічваецца перасячэнне беларусамі адкрытага ўчастка граніцы. Методыка зацверджана пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 19 ліпеня 2019 года нумар 63, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Як растлумачылі ў Белстаце, раней такой методыкі не было: улік выязнога турызму вёўся на падставе даных Дзяржаўнага пагранкамітэта аб перасячэнні пунктаў пропуску. Цяпер жа ўводзіцца новы складаны механізм падлікаў, які дазваляе ўлічваць у тым ліку паток турыстаў цераз адкрытую граніцу з Расіяй. Такім чынам улічваюцца Міжнародныя рэкамендацыі па статыстыцы турызму.

Для разліку выкарыстоўваюцца агрэгаваныя першасныя статыстычная даныя Дзяржпагранкамітэта, Міністэрства транспарту і камунікацый па зацверджаных формах (“Справаздача аб паветраных перавозках”, “Справаздача аб колькасці замежных грамадзян, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу”, “Справаздача аб міжнародных аўтамабільных перавозках”). Таксама экстрапаліруюцца першасныя статданыя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця аб колькасці грамадзян Беларусі, якія выехалі ў Расію, і выбарачнага абследавання ў мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва. Акрамя таго, Дзяржпагранкамітэт прадастаўляе даныя аб перасячэнні дзяржаўнай граніцы Беларусі, Мінтранс – аб міжнародных перавозках пасажыраў паміж дзяржавамі – членамі ЕАЭС па Беларускай чыгунцы, Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС – аб грамадзянах Беларусі і асобах без грамадзянства, якія выехалі з рэспублікі на пастаяннае месца жыхарства. І яшчэ пры разліках выкарыстоўваюцца звесткі базы статыстычных даных Інстытута статыстыкі ЮНЕСКА аб колькасці беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой на ўзроўнях трацічнай адукацыі.

Методыка будзе ўведзена ў дзеянне, пачынаючы з разліку выязнога турыстычнага патоку за 2018 год.

Крыніца: zviazda.by

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of