Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Беларускія крамы цяпер будуць павінны прадаваць папяровыя пакеты

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў пералік тавараў, якія абавязкова павінны прадавацца ў крамах, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Зараз, у залежнасці ад плошчы гандлёвага аб’екта, крамы абавязаныя мець у асартыменце ад аднаго да чатырох найменняў папяровых пакетаў, аднаразовага посуду і сталовых прыбораў.

Новыя правілы датычацца таксама кіёскаў, аўтазаправак, неспецыялізаваных гандлёвых кропак са змяшаным таварам.

Акрамя таго, скарочаны мінімальны набор поліэтыленавых пакетаў і пластыкавага аднаразовага посуду.

Змены ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы МАРГ.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=237559

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of