Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Беларускамоўная мапа свету

Супрацоўніца кампаніі Imago Валянціна Андрэева з Оршы прыклала нямала намаганяў да стварэння сучаснай палітычнай мапы свету на беларускай мове. Яна па задумцы дызайнера Аляксандра Чабатарова зроблена ў сіняй каляровай гаме, але ўсе краіны добра бачныя. Натуральна, прысутнічае і адрозненне ў гарадах паводле іх насельніцтва. Сама Валянціна Андрэева так пракаментавала выхад унікальнай мапы:

У Беларусі ўпершыню выйшла беларускамоўная карта палітычнага ўладкавання свету на беларускай мове – не для школьнікаў. Больш за тое, яна выйшла не як прымусовае “люстэрка” рускамоўнай карты. Не, гэта асобны твор. Як на мой густ – цудоўны, свежы, касмічны. Не, без касякоў не абышлося: на карце ёсць памылкі (і па іх цяпер заўсёды будуць пазнаваць карты з самага першага выпуску). А яшчэ ў нашай карты дагэтуль – савецкая аснова і ў цэнтры – Масква, а не Грынвіч, як у National Geographic, скажам. Ды ўсё гэта – крокі, і шлях трэба з нечага пачаць.

Але мяне даводзіць да роспачы думка, што карту можна праігнараваць. Вільнюс, а не Вільня – ігнор. Памылка – ігнор. А што там з Крымам? Пані і панове, упершыню мы маем сваю, беларускамоўную, не школьную, з сучасным дызайнам карту свету. Па-мойму, гэта важна.

Мапа выйшла накладам у 1000 асобнікаў, кошт адной 8 рублёў. Сёння — першы дзень продажу.

Крыніца: orsha.eu/bel/навіны/грамадства

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of