Расписка при продаже квартиры, образец - fortstroi.com.ua
Информация о недвижимости - comintour.net
Чем штукатурят газобетон, смотрим на странице http://stroidom-shop.ru

Аршанцы павіншавалі Уладзіміра Караткевіча

Штогод у дзень народзінаў пісьменніка жыхары Воршы збіраюцца каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў парку на беразе Дняпра. Для іх ён не проста знакаміты пісьменнік, а зямляк, які вельмі любіў гэты горад і прысвяціў яму шмат паэтычных радкоў і згадак у празаічных творах. Імпрэзы да ягоных угодкаў сталі традыцыйнымі і для гарадскіх уладаў, і для шэраговых аршанцаў, кажа кіраўнік аршанскай філіі Таварыства беларускай мовы Юрый Нагорны: – Збіраюцца 26-га лістапада традыцыйна, аддзел культуры райвыканкама ладзіць літаратурныя чытанні, чытаюць вершы мясцовыя паэты. Потым мы чытаем вершы, ускладаем кветкі, а пасля ідзем на офіс ТБМ, працягваем разважаць пра асобу Уладзіміра Караткевіча, пра нашу нацыянальную свядомасць.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Скульптар Ігар Голубеў увасобіў Уладзіміра Караткевіча рамантычным юнаком, з-пад пяра якога нараджаюцца пазнавальныя вобразы. Пра герояў ягоных твораў згадвалі і падчас афіцыйнага мерапрыемства, якое прайшло каля помніка аб 11-й гадзіне. Тут аршанскія паэты прачыталі свае творы, а вершы славутага земляка прагучалі выкананні школьнікаў. З прамовай выступіла Ліна Гатоўская, дырэктарка мемарыяльнага музею Уладзіміра Караткевіча. У другой палове дня каля помніка сабраліся дэмакратычныя актывісты і простыя гараджане, якія прыйшлі сюды не на арганізаваную імпрэзу, а па ўласным жаданні. Бо проста любяць гэтага пісьменніка, кажа жанчына з кветкамі: – Ён як зорка на небе Беларусі! Зорка першай велічыні сярод пісьменнікаў. Я чытала і “Каласы пад сярпом тваім”, і “Чорны замак Альшанскі”, і “Дзікае паляванне караля Стаха”. Больш за ўсё ўразілі, канешне ж, “Каласы…” Я лічу, што Караткевіч і Быкаў –на адным узроўні.

Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność.

Дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Воршы прынята адзначаць на працягу некалькіх дзён. Наведнікаў музею чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, тут будуць дэманстравацца фільмы па творах пісьменніка. А 30-га лістапада на Аршаншчыне ўпершыню пройдзе “Фэст Уладзіміра Караткевіча”, падрыхтаваны прадстаўнікамі ПЭН-цэнтру і аршанскай філіі Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы грамадскіх аб’яднанняў – “РША” з Воршы і “Самакіраванне і грамадства” з Віцебску.

Аршанцы павіншавалі Уладзіміра Караткевіча

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/arshantsy-pavinshavali-uladzimira-kara/?fbclid=IwAR15K7MGq65_aLQpnXljTb0tJb-910BUHCcrtV89QXu0cbjW1TSlnCZrjfE

Оставить комментарий

avatar
  Subscribe  
Notify of